Перайсці да асноўнага зместу

Ваша ўстанова. Новая нагода зайсці

З’явіцеся на карце Resty і размясціце да пяці спецпрапаноў. Прыцягвайце гасцей у выбраныя дні і гадзіны, задавайце ліміты і ўмовы аднаўлення.

Як гэта працуе

Месца на карце бясплатнае. Вы ўкладваеце толькі выгаду

0 BYN

за месца на карце і старонку ўстановы

0%

камісіі з візітаў па прапановах

да 5

спецпрапаноў адначасова

Новыя госці ў вашай базе

Пасля візіту па прапанове госць застаецца ў базе гасцей установы: візіты, нататкі і статус.

Анкета госця ў базе: візіты, спазненні, працягласць і нататкі

Без касы

Госць актывуе прапанову пры афіцыянце. Навучаць персанал не трэба.

Адзін госць. Двое. Цэлая кампанія

Стварайце прапановы, што пасуюць характару вашай установы і задачам бізнесу.

Для аднаго

Нагода зайсці ў будны дзень. Пазнаёмце госця з вашай стравай або прапануйце камплімент да заказу.

Прапанова «Цёплая брыёш да кавы»: выгада ~9 BYN, толькі ў зале

Для дваіх

Вечар, якім хочацца падзяліцца. Прапануйце 1+1 на выбраныя пазіцыі або асаблівы сэт.

Прапанова «Сняданак 1+1»: выгада ~20 BYN, у зале або навынас

Для кампаніі

Больш сяброў. Больш уражанняў. Стварыце прапанову для вялікага стала са зразумелымі ўмовамі.

Прапанова «Сэт для кампаніі −20%» ад 4 гасцей па буднях з 15:00 да 18:00

Канструктар без шаблонаў

Падарунак, сэт ці сапраўднае ўражанне: дэгустацыя, майстар-клас, вячэра ад шэфа. Прыдумайце прапанову, якая пасуе менавіта вашай установе.

Дайце прыкметную нагоду пазнаёміцца

Абярыце прапанову, з якой новы госць паспрабуе вашу кухню і адчуе атмасферу.

  • На карце і ў спісе аплікацыі Resty.
  • Прапановы бачныя адразу на картцы ўстановы.
Карта Resty: піны ўстаноў і пазнака NEWКартка «Желток & Белок» на карце з прапановамі «Сняданак 1+1» і «−20%»

Прыцягвайце ў ціхія гадзіны

Абмяжуйце даступнасць днямі і часам, калі хочаце запоўніць залу.

  • Дні і гадзіны: напрыклад, будні з 15:00 да 18:00.
  • Месцы на слот: колькі гасцей прыйдзе па прапанове адначасова.
Выбар дня для прапановы: будні з 15:00 да 18:00, колькі месцаў засталося

Аўторак, 16:00. Зала запоўнена на трэць

Прапанова ўключана толькі на гэтыя гадзіны, і госці Resty бачаць яе на карце. У пятніцу ўвечары, калі месцаў няма, няма яе і ў аплікацыі.

Наладзьце нагоду зайсці зноў

Вызначце інтэрвал, праз які госць зможа зноў скарыстацца прапановай. Чым шчодрэйшая прапанова, тым стражэйшыя ліміты і тым радзей яна вяртаецца. Лёгкую можна адкрыць амаль без абмежаванняў.

ПрапановаСняданак 1+1
Выгада для госця~20 BYN
Строгасць лімітаў
Аднаўленне
кожныя 30 дзён
Месцаў на слот
8
Калі дзейнічае
будні, 11:00–15:00
Лёгкая прапанова,
мяккія ліміты
Шчодрая прапанова,
строгія ліміты

Вы выбіраеце выгаду і ліміты

Наладжвайце механіку, колькасць выкарыстанняў і правілы прымянення.

  • Механіка: страва ў падарунак, 1+1, сэт або выгада на рахунак.
  • Ліміты: месцы на слот і адна прапанова за візіт.
  • Наладзім разам: каманда Resty створыць прапанову і зменіць яе па вашым запыце.
Экран прапановы «Сняданак 1+1»: выгада ~20 BYN, аднаўленне праз 50 дзён, дні і вольныя месцыПрапанова «Сняданак 1+1» пасля візіту: «Даступна праз 12 дзён»

Як гэта працуе

Госць знаходзіць вас на карце, выбірае дзень і прыходзіць. Прапанова актывуецца тут жа, за сталом.

Карта Resty з установамі і пазнакай NEWКартка «Желток & Белок» з прапановамі
«Абярыце зручны дзень» з вольнымі месцамі
«Ваш выбар на 23.02» і паўзунок «Пацягніце для актывацыі»
Анкета госця ў базе ўстановы

Пытанні

Не знайшлі адказу? Напішыце нам у Telegram або пакіньце заяўку ніжэй.

Месца на карце, старонка ўстановы і прапановы — бясплатна. Камісіі з візітаў няма. Вы ўкладваеце толькі саму выгаду для госця.

Вы выбіраеце механіку, дні і гадзіны, колькасць месцаў і інтэрвал аднаўлення. Каманда Resty дадае прапанову ў аплікацыю і змяняе яе па вашым запыце.

Да пяці адначасова: напрыклад, камплімент для аднаго, 1+1 для дваіх і сэт для кампаніі.

Колькасць месцаў і інтэрвал аднаўлення не даюць прапанове ператварыцца ў пастаянную зніжку. А ў базе гасцей відаць, хто вярнуўся ўжо без яе.

Прапанова працуе толькі ў выбраныя дні і гадзіны. Калі месцаў няма, мы прыбяром яе з гэтых гадзін або зменшым колькасць месцаў.

Госць цягне паўзунок на экране пры афіцыянце, і з’яўляецца «Прапанова прыменена!». Каса і навучанне персаналу не патрэбныя.

Глядзець карту, меню і прапановы можа любы госць. Атрымліваюць прапановы госці з падпіскай Resty+.

На карце і ў спісе аплікацыі Resty для iPhone і Android.

Пакіньце заяўку,
і мы звяжамся з вамі

Размяшчэнне ў аплікацыі бясплатнае. Астатнія прадукты падключыце, калі будзеце гатовыя.

Націскаючы кнопку, вы згаджаецеся з палажэннем аб апрацоўцы персанальных даных.