Перайсці да асноўнага зместу

Заўважае тое, на што няма часу

Resty звязвае даныя пра прапановы, браніраванні, аплаты і водгукі. Памочнік вылучае тэмы, якія паўтараюцца, і падказвае, што палепшыць.

Як гэта працуе
  • Галоўнае ў водгуках

    Памочнік заўважае пахвалу, скаргі і тэмы, што паўтараюцца.

  • Зала ў дэталях

    Нагоды візітаў, крыніцы браніраванняў, працягласць і загрузка.

  • Зразумелы наступны крок

    Назіранні становяцца гіпотэзамі, якія каманда можа праверыць.

Што падабаецца гасцям. Што замінае вярнуцца

Атрымлівайце зводку водгукаў. Хутчэй пераходзьце ад чытання каментарыяў да разбору канкрэтных праблем.

  • Коратка: галоўнае за перыяд і што змянілася з мінулай справаздачы.
  • Хваляць і скардзяцца: тэмы з колькасцю згадак.
  • Нумар у кожнай тэмы вядзе да водгуку, на якім пабудаваны вывад.
Водгукі пасля аплаты
Раздзел «Коратка»: галоўнае за верасень і што змянілася з мінулай справаздачы«Хваляць» і «Скардзяцца»: тэмы з колькасцю згадак і нумарамі водгукаў

Як жыве ваша зала

Глядзіце нагоды візітаў, крыніцы браніраванняў, працягласць наведванняў і загрузку. Памочнік заўважае заканамернасці: напрыклад, у якія гадзіны госці часцей незадаволеныя.

  • Загрузка па гадзінах і днях тыдня.
  • Нагоды: дзень нараджэння, спатканне, сустрэча з сябрамі.
  • Крыніцы: Resty, тэлефон, Instagram і Telegram.
Загружанасць па гадзінах: браніраванні з 9 раніцы да 22 вечараНагоды і крыніцы браніраванняў за месяц

Першы візіт — пачатак гісторыі

Госць трапляе ў базу з першага браніравання або візіту па прапанове з аплікацыі Resty. Далей анкета збірае гісторыю: колькі разоў ён вяртаўся, колькі доўжыцца візіт, з якой нагоды і адкуль прыйшло кожнае браніраванне.

  • Статусы: госць, пастаянны, VIP, кантроль і чорны спіс.
  • Візіты, адмены і спазненні, сярэдняя працягласць візіту.
  • Тэгі, нататкі і гісторыя браніраванняў бачныя ўсёй камандзе.
  • Сінхранізацыя з Bitrix24.
Карткі гасцей у базе: статусы VIP, Пастаянны, Кантроль і Госць, візіты і звычкіАнкета госця: візіты, спазненні, працягласць, тэгі, нататкі і гісторыя браніраванняў

Ясна, што рабіць далей

Памочнік падказвае, што абмеркаваць з камандай, дзе праверыць працэс і якую гіпотэзу пратэставаць. Рашэнне застаецца за ўстановай.

  • Тэрмінова, важна ці можна пазней: у кожнага пункта свой прыярытэт.
  • Канкрэтна: змена, страва, напой, час.
Раздзел «Што зрабіць» AI-справаздачы: чатыры пункты з пазнакамі «тэрмінова», «важна» і «можна пазней»

Менш здагадак. Больш рашэнняў

1500

водгукаў разбірае адна справаздача

Абязлічана

Без імёнаў, тэлефонаў і нумароў карт.

Перыяд справаздачы, 142 водгукі і пазнака «Даныя перададзены абязлічана»

Кожны вывад можна праверыць

Нумар у тэмы вядзе да водгуку, на якім яна пабудавана.

Улік сталоў

Чэкі, сярэдні чэк, чаявыя і аплаты праз Resty па кожным стале за любы перыяд.

Агульныя паказчыкі ўліку сталоў: 24 сталы, 843 чэкі, чаявыя і камісія Resty 150 BYN

Выгрузка адным клікам

Улік сталоў у XLSX, CSV або PDF.

Кнопкі «Спампаваць»: XLSX, CSV і PDF

Як гэта працуе

Улік сталоў, аналітыка і база гасцей абнаўляюцца ў адмінцы самі. AI-справаздачу па водгуках рыхтуе каманда Resty.

Адмінка Resty: справаздача за любы перыядАдмінка Resty: тэмы са спасылкамі на водгукіАдмінка Resty: улік сталоўАдмінка Resty: аналітыка гасцейАдмінка Resty: база гасцей

Пытанні

Не знайшлі адказу? Напішыце нам у Telegram або пакіньце заяўку ніжэй.

Зводка па водгуках гасцей за выбраны перыяд: коратка пра галоўнае, што змянілася з мінулай справаздачы, што зрабіць у парадку важнасці, што хваляць і на што скардзяцца. Кожная тэма вядзе да водгукаў, на якіх яна пабудавана.

Справаздачу складае каманда Resty па запыце ўстановы: за тыдзень, месяц, квартал або свае даты. Звычайна на гэта трэба да хвіліны.

Тэксты водгукаў, аплачаныя пазіцыі і час візіту. Без імёнаў, тэлефонаў, email і нумароў карт.

Да 1500 водгукаў за выбраны перыяд.

Улік сталоў: чэкі, сярэдні чэк, чаявыя, аплаты і камісія Resty па кожным стале з выгрузкай у XLSX, CSV і PDF. Аналітыка гасцей: госці і сярэдні памер кампаніі па браніраваннях, загрузка па гадзінах і днях, нагоды і крыніцы браніраванняў.

Госць трапляе ў базу, калі браніруе стол або прыходзіць па прапанове з аплікацыі Resty. Анкета прывязана да нумара тэлефона: візіты, адмены, спазненні, статус, тэгі і нататкі каманды.

Так, база гасцей сінхранізуецца з Bitrix24.

Не. Але чым больш прадуктаў падключана, тым паўнейшая карціна: аплата дае чэкі і чаявыя, браніраванне — нагоды і загрузку, а водгукі паказваюць, што спадабалася гасцям.

Пакіньце заяўку,
і мы звяжамся з вамі

Размяшчэнне ў аплікацыі бясплатнае. Астатнія прадукты падключыце, калі будзеце гатовыя.

Націскаючы кнопку, вы згаджаецеся з палажэннем аб апрацоўцы персанальных даных.