Перайсці да асноўнага зместу

Рахунак за хвіліну

Госць сканіруе QR на стале, бачыць свой рахунак і аплачвае яго, не клічучы афіцыянта. У кампаніі кожны выбірае свае стравы і плаціць асобна.

Як гэта працуе

Менш чакання. Больш пасадак

1 хв

на аплату рахунку замест звыклых 10

+2

пасадкі ў гадзіну пік пры тых самых сталах

+40%

водгукаў: пасля аплаты праз Resty госць адразу ацэньвае візіт

Усе спосабы аплаты

Apple Pay, Google Pay, Samsung Pay, банкаўская карта і ЕРІП. Эквайрынг ад 0,8% праз bePaid, а даных карт Resty не бачыць.

Pay•••• 4421ЕРІП

Працуе з вашай касай

Стравы і сума бяруцца з касы, а аплата трапляе назад у касу.

r_keeperiiko

Кожны за сваё

Сябры адкрываюць адзін QR. Кожны адзначае свае стравы, бачыць сваю суму і плаціць сам. Што ўжо аплачана, бачаць усе за сталом.

  • Увесь рахунак адным дотыкам.
  • Толькі свае стравы: «Выбрана 2 з 3».
  • Відаць адразу: «Аплачваецца» і «Аплачана» каля кожнай стравы.
Рахунак стала 8: выбраны 2 стравы з 3, астатняе аплачана або аплачваецца іншымі гасцямі

Можна ісці

Аплата трапляе ў касу, і афіцыянт адразу бачыць, што рахунак закрыты. Чакаць афіцыянта з тэрміналам не трэба. А на экране «Дзякуй!» госць тут жа ацэньвае візіт, і водгукаў становіцца на 40% больш.

Водгукі пасля аплаты
Экран «Дзякуй!»: рахунак аплачаны і закрыты, ніжэй пытанне «Як усё прайшло?»

Вячэра скончылася, а карты з сабой няма

Госць капіюе спасылку на рахунак і адпраўляе сябру. Сябар адкрывае той самы рахунак у сваім тэлефоне і аплачвае яго. За сталом аплату бачаць адразу.

Афіцыянт па кнопцы

На ўкладцы «Афіцыянт» госць выбірае пажаданне і можа дапісаць пару слоў. Паведамленне з нумарам стала адразу прыходзіць у Telegram-чат каманды.

  • Спіс пажаданняў наладжваецца для вашай установы.
  • Паўтарыць выклік можна праз хвіліну.
  • Госць бачыць: «Афіцыянт хутка падыдзе!»
Укладка «Афіцыянт» і акно «Пажаданні»: госць кліча афіцыянтаПаведамленне «Выклік афіцыянта · Стол 8» у Telegram-чаце каманды

Як гэта працуе

Кожная аплата адразу фіксуецца ў трох месцах: у вашай касе, у Telegram-чаце каманды і ў адмінцы Resty.

Z-справаздача змены: радок Resty ў выручцыПаведамленні бота пра аплаты ў Telegram-чаце камандыРаздзел «Плацяжы» ў адмінцы Resty: новая аплата стала 8

Працуе разам з

Пытанні

Не знайшлі адказу? Напішыце нам у Telegram або пакіньце заяўку ніжэй.

Не. Рахунак адкрываецца ў браўзеры па QR на стале. Ні рэгістрацыі, ні спампоўвання.

Кожны госць адкрывае той самы QR, адзначае свае стравы і плаціць толькі за іх. Астатнія бачаць, што ўжо аплачана і колькі засталося.

З r_keeper і iiko. Калі ў вас іншая каса, напішыце нам — раскажам, што можна зрабіць.

Астатнія за сталом бачаць, што ўжо аплачана і колькі засталося, і даплачваюць сваю частку. Аплату ў афіцыянта таксама відаць у рахунку.

Так. Чаявыя ідуць асобным плацяжом і трапляюць на карту выбранага афіцыянта.

Эквайрынг ад 0,8%. Дакладныя ўмовы разлічым для вашай установы.

Пакіньце заяўку,
і мы звяжамся з вамі

Размяшчэнне ў аплікацыі бясплатнае. Астатнія прадукты падключыце, калі будзеце гатовыя.

Націскаючы кнопку, вы згаджаецеся з палажэннем аб апрацоўцы персанальных даных.