Перайсці да асноўнага зместу

Апетыт пачынаецца з меню і смачных фота

Пакажыце стравы так, каб іх захацелася пакаштаваць. Госць адкрывае меню па QR на стале або ў аплікацыі Resty. Фота, апісанні, склад і КБЖВ дапамагаюць выбраць.

Як гэта працуе

Меню, якое прадае

Усё пра страву

Фота, вага, памеры, дабаўкі і КБЖВ на порцыю або на 100 грам.

Картка стравы ў меню Resty: фота, цана, вага, апісанне і КБЖВ

Стравы з вашай касы

Загружаем стравы з r_keeper або iiko. Вы выбіраеце, што паказаць гасцям.

Страва з «Меню ў сістэме» пераносіцца ў меню Resty

Стоп-ліст сам

Страва са стоп-ліста касы адразу атрымлівае пазнаку «Няма ў наяўнасці».

Страва з пазнакай «Няма ў наяўнасці»

+10%

да апсэйлу: госць выбірае вачыма

Раздзелы па раскладзе

Сняданкі да поўдня, бізнес-ланч у будні, бар увечары.

Расклад паказу катэгорыі «Сняданкі»

Фота там, дзе трэба

У раздзелах з напоямі фота можна выключыць, і меню стане спісам.

Налада «Выявы» для катэгорыі

Заказ з меню

Калі ўключыце, госць сам збярэ заказ, а афіцыянт яго пацвердзіць.

Кнопка «Мой заказ» у меню

Банер для галоўнага

Сезонная страва ці сэт дня. Рэкламная катэгорыя стаіць над меню, і госць бачыць яе першай.

Стос промабанераў над меню

Адно меню. Усюды, дзе госць

  • QR на стале

    Меню адкрываецца ў браўзеры, без спампоўвання. У канцы вечара тым самым QR госць аплачвае рахунак.

  • У аплікацыі Resty

    Тое самае меню ёсць на старонцы ўстановы ў аплікацыі, побач з прапановамі і браніраваннем.

  • Па спасылцы

    Меню адкрываецца і па спасылцы ўстановы. Дадайце яе ў Instagram, на карты і на свой сайт.

Як гэта працуе

Меню збярэ любы супрацоўнік, нават без досведу. Усё на сваіх месцах і зразумела з першага погляду.

Канструктар меню ў адмінцы Resty: падключаем касуКанструктар меню ў адмінцы Resty: збіраеце менюКанструктар меню ў адмінцы Resty: наладжваеце раскладКанструктар меню ў адмінцы Resty: уключаеце для гасцей

Пытанні

Не знайшлі адказу? Напішыце нам у Telegram або пакіньце заяўку ніжэй.

Гэта меню, якое госць адкрывае камерай тэлефона па QR на стале, без спампоўвання аплікацый. У ім фота страў, апісанні, вага, КБЖВ і цэны, а ў канцы вечара тым самым QR можна аплаціць рахунак.

Пакіньце заяўку. Мы падключым касу і загрузім стравы, вы дадасце фота і апісанні ў адмінцы Resty, а QR для сталоў падрыхтуем мы.

Яго не трэба перадрукоўваць: новую страву, цану ці «Няма ў наяўнасці» госці бачаць адразу пасля захавання. Фота і КБЖВ дапамагаюць выбраць, а цэны заўсёды супадаюць з касай.

Так. Стравы можна дадаць уручную, з цэнамі ў BYN.

Так, калі ўключыце заказ з меню. Заказ прыходзіць у Telegram-чат каманды, афіцыянт пацвярджае яго і перадае на кухню.

Калі ў POS-сістэме дадаць страву ў стоп-ліст, у меню яна аўтаматычна атрымае пазнаку «Няма ў наяўнасці». Госць убачыць пазнаку, а страва апусціцца ў канец раздзела.

Меню ўваходзіць у пакет «Аплата і падзел рахунку па QR». Асобна меню можна падключыць ад 59 BYN на месяц.

Пакіньце заяўку,
і мы звяжамся з вамі

Размяшчэнне ў аплікацыі бясплатнае. Астатнія прадукты падключыце, калі будзеце гатовыя.

Націскаючы кнопку, вы згаджаецеся з палажэннем аб апрацоўцы персанальных даных.